Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
25 из 228
Цапiльны ж ужо мусiць за цэлыя гады добра абгладзiлiся аб малацьбiтовы рукi. Кастусь выбраў цэп самы размашны, расклаў на таку снапы i пачаў.
- Давай у два цапы, - сказала Волечка.
- Куды ты, малая! Нашто табе тамiцца! Колькi тут той работы! Глядзi лепш хаты.
Браткi мае, што гэта быў за тон! Можна было падумаць, што ён век яе ведаў i быў блiзак ёй. I як гэты тон быў падобен на тон самога Нявады, бацькi, калi, бывала, ён з ласкай загадваў ёй што-небудзь! Апанованая одумам, Волечка i сапраўды пайшла ў хату. Да самага адвячорка яна чула ў хаце, як роўна стукаў на таку цэп. Гэты гук нагадваў ёй яе нядаўняе маленства i восень. Бывала (тады не было вайны i мацi была жыва) асеннiмi днямi бацька ўставаў прыцемкам малацiць, i мацi старалася, каб як найлепш накармiць бацьку. Ва ўспамiнах i iнстынктыўным адчуваннi гэтага стук цэпа еднаўся з тым, бывалiшнiм. Дзецi часта гуляюць у дарослых. Тут жа не было гульнi, была самая бязлiтасная неабходнасць, але Волеччын твар быў цяпер так падобен да твару зусiм малой дзяўчынкi, якая пераймае ўчынкi свае мацi! Пакуль Кастусь збiў два пасады, яна не адыходзiла ад печы. Многа разоў яна ў клопаце хадзiла ў агарод, у клець, у склеп, у прыгрэбку i ўсё думала, i ўсё шукала, i глядзела, чаго б яшчэ пакласцi ў гаршчок, i колькi (каб было ў меру) малака ўлiць, i колькi каб кiпела. Але тут яна ўжо мела практыку. Куды горш было з хлебам. Яна яшчэ не ўмела пячы хлеба. Хлеб кожны раз быў то адпечаны, то ацеслiвы. Цяпер хлеб быў ацеслiвы.
|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|