Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 72 из 228

Паставiў лямпу ў клецi на палiцу i падняў цяжкае куфарнае века. Адчынiў прыскрынак i зазiрнуў у яго. Спачатку ён стаяў з шырока расплюшчанымi вачыма, зусiм забыўшыся, чаго ён увайшоў сюды. Пасля, як адважыўшыся на рашучы ўчынак, ён згарнуў разам пярсцёнкi, гадзiннiкi, крыж i адхапiў назад руку, як ад агню. Не магло быць iншых думак, гэта чыстае золата. Гэта цуд нейкi! А каменнi на крыжы i на пярсцёнках - ён анiчога не разумеў у iх, каб яшчэ аддаваць iм увагу. Ён нават i не заўважыў, што на золаце яшчэ ёсць штосьцi. Асмелiўшыся, ён узяў першы гадзiннiк i адчынiў у iм вечка. Пакручваючы ў руках гэтую рэч, ён раптам заўважыў на ёй з сярэдзiны нейкi надпiс. Прыгнуўшыся, ён прачытаў выгравiраваныя лiтары: "Граф Палiводскi". Мiстычны жах агарнуў яго. Ён шпарка зачынiў куфар i яшчэ шпарчэй увайшоў у хату. Як бы з рашучым допытам ён падышоў да Волечкi:

- Дзе вы ўзялi гадзiннiкi i пярсцёнкi графа Палiводскага?!

- Гэта мне даў палонны немец Густаў Шрэдэр. Ён у нас у хаце хварэў, i я яго кармiла i даглядала. А калi ён ачуняў, ён так быў рад, што абнiмаў мяне i пацалаваў у галаву i паклаў на стол тыя гадзiннiкi. Мы з Кастусём не ведалi, што з iмi рабiць. Так яны i ляжаць нечапаныя.

Яму стала лягчэй на душы, i зусiм свядома ён з гэтага моманту стараўся забыцца на гэты дзiўны выпадак. Цяжка было, але яму ўдалося гэта як мае быць. Перш за ўсё - тут у яго не было прывычкi калi-небудзь думаць аб золаце i чапляцца душой за якое б там нi было багацце.

|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]