Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
71 из 228
Але чаму яна не бяжыць подскакам яму насустрач, а стаiць, як анямелая, i не адрывае ад яго вачэй?! Яна высокая ростам, з пышнымi бландзiнiстымi валасамi, густа прычэсанымi пад хусцiнку. I сукенка на ёй стракатая, лёгенькая, i яна мерзне ў ёй, так стоячы. I пазнае i не пазнае яго. Твар яе так пiльна напружаны, i лоб моршчыцца. Карцiны пражытага маленства ўстаюць перад ёю.
- Татачка! Галубчык мой!
Як гэта ён так адчуваў, што яна якраз скажа так: сталая, паважная i павольная ў рухах. Дужымi сваiмi рукамi яна пацягнула яго да сябе:
"Я ўсё думала, думала... Ты жывы, родны мой!.. Не стой так, хадзем, хадзем..." Вялiкае, як навальнiца, шчасце ахапiла яго, i востры боль разануў яму сэрца: гэта ўжо не тая малая Волечка. Гэта моцны чалавек, апiрышча яму самому, а ён ужо не будзе трымаць на руках свае Волечкi, яна вырасла без яго. Хтосьцi злы адабраў ад яго яе маленства. Ён задушыў у сабе боль i разам з ёю ўвайшоў у хату.
- Бацька, бацька... прыйшоў!.. - крычала яна яшчэ з сянец камусьцi ў хату. I Нявада ўбачыў, як яму насустрач нясмела i спешна падняўся той, аб кiм ён i сам ужо здагадаўся, што ён ёсць, што ён iснуе. З гэтага моманту пачала ўцiхамiрвацца душа гэтага чалавека. Ён зноў пачаў цешыцца i з ясноты неба на захадзе сонца, i з таго, як вецер гнаў па двары саломiну. Змрокам таго дня ён пачаў абыходзiць увесь той родны кут, па якiм гэтулькi бедаваў: i сумлiцкiя вулiцы, i ўсе куткi свае сялiбы. Ужо ўночы ён з гораччу ўспамiн пайшоў глянуць у куфар: там ляжаў матузок ад плацця, у якiм ён, ужо многа год таму, пахаваў сваю нябожчыцу. У тым жа плаццi яна ў сваёй маладосцi францiла. Ён адчуваў сябе так, быццам перахварэў цяжкую хваробу.
|< Пред. 69 70 71 72 73 След. >|