Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 70 из 228

Дарэшты згнiла ўжо! Добра, на хату ён гляне пасля. Ён спачатку толькi заўважыць яе сiлуэт i будзе глядзець на браму. А пасля Божа! А можа i суджана яму такое шчасце: можа i Волечка жыва i здарова i, малая, адразу кiнецца да яго. З маўклiвым тварам ён стаў, як аслупянелы, перад брамаю. Яна была не толькi не гнiлая, але i не тая самая. На чэсаных слупох i з габляваных брускоў. I новая. Ну можа год як пастаўлена. Трывога кальнула яго: тут пахадзiла чужая рука. А можа гэта чыя лiтасць да малое Волечкi, i на дабро ўсё гэта? Сiлуэт хаты мiльгануўся збоку, але толькi цяпер ён глянуў на яе. Тая самая, i сапраўды больш патрухлела. Але як ён дагэтуль не заўважыў: сцiрта дошчак, чэсанае бярвенне - усё складзена паўз сцены. Тут нехта чужы гаспадарыць! Унь ля ганка i каменьчыкi тыя, якiмi ён вылажыў - як даўно ўжо! - сцежку цераз двор, каб посуху хадзiць у дажджы. Але ўздоўж сцяны i тратуарчык з аполкаў. Ён стаяў i не смеў як бы рушыць далей. Ужо ён быў упэўнен, што Волечкi няма жывое. Дзiця не перажыла ўсяго, што адбывалася тут гэтымi гадамi. Ён стаяў i чакаў цуду. А можа яшчэ Волечка малая i выйдзе i кiнецца да яго. I цуд адбыўся. Цiха адчынiлiся сенечныя дзверы, i Волечка выйшла i стала на ганку, пiльна ўглядаючыся на чалавека, адзетага на здзiўленне ўсяму свету. Гэта Волечка! Тая самая. Як дзве кроплi вады падобная да нябожчыцы мацi. Тыя самыя рысы на твары, з якiм калiсьцi яна сядзела ў яго на руках.

|< Пред. 68 69 70 71 72 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]