Рэквием для бензапилы (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир

Страница: 5 из 23



Трэба аддаць "гусям" належнае - хоць з iмi i так лiчылi залепшае не варагаваць, яны, як быццам знаходзячыся на варожым беразе, нязменна трымалiся разам i былi гатовыя iмгненна кiнуцца адзiн аднаму на падмогу. Апрача ўжо згаданых Iгара Гарачова i спецыялiста па дамскiх сумачках Вiцi Байцова ў гэтую "гусiную" чараду ўваходзiў Валерка Акаркоў на мянушку Окарак.

Валерка быў на год старэйшы ад сябрукоў i ўз'яднаўся з iмi ў нашым 5-м "А" класе, засеўшы з чатырма двойкамi на другi год. Ён прынёс з сабой яшчэ адну мянушку невядомага паходжання - Дагестанец. Магчыма, яна мела сувязь з Валеркавай смуглявасцю i ягонымi цыганскiмi вачыма. Першая мянушка лiчылася больш фамiльярнай i прызначалася для ўнутранага карыстання сярод "гусей", астатнiя ж, каб пазбегнуць непрыемнасцяў, мусiлi называць Валерку Дагестанцам. (Цяпер я вазьму рэванш, мянуючы яго выключна Окаркам.)

Окарак адразу заняў у тройцы "гусей" месца верхавода. Тут прычынiлiся i ягоная гiтара, i блатныя песенькi, i тое, што ён застаўся на другi год ужо зацятым курцом. Дадам, што гэта быў самы прыгожы хлопчык у класе i, калi ў нас пачалiся вечарынкi, якiя тады звалiся "блакiтнымi агеньчыкамi", дзяўчынкi станавiлiся ў чаргу, каб запрасiць Окарка на "белы" танец, тым больш, ён не таптаўся па нагах, а добра танцаваў нават вальс, што так i застаўся для мяне недасяжнаю вяршыняй.

Хлапчукi пабойвалiся Окарка i старалiся ў блiзкiя стасункi з iм не ўваходзiць. Што да мяне, дык я люта ненавiдзеў яго яшчэ з тых вакацыяў, як пасля трэцяга класа ўпершыню трапiў у пiянерскi летнiк.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]