Рэквием для бензапилы (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир

Страница: 9 из 23

Адбiўшыся з самага пачатку ад "гусiнае" чарады, Юрка не прыстаў i да нiводнага з нашых хаўрусаў. Вiдаць, ён не надта i рваўся да кагосьцi далучацца, бо атрымаў характар тыповага iндывiдуалiста. Калi, углядаючыся ў мiнулае, я хачу ўбачыць гэтага высокага танклявага падлетка з акуратнай фрызураю-"канадкай" i тонкiмi, быццам сплеценымi з адных жылаў, моцнымi рукамi, на якiх ён з дзiвоснай лёгкасцю падымаўся па канаце пад самую столь спартовае залi, побач з iм нiколi нiкога няма. Да дзевятага класа, пакуль у нас не з'явiлася Ларыса Жылкiна, Юрка i за партаю сядзеў адзiн. I ўсё ж бясконца трымацца ў такiм узросце аднаму проста немагчыма, бо можна ўрэшце з'ехаць з глузду.

Развярэджанае самалюбства не дазваляе мне сказаць, што Юрка Весялоў выбраў мяне. Назавем выбар узаемным, хоць факт застаецца фактам: якраз Юрка на перапынку падышоў да мяне i, спакойна гледзячы сваiмi немiргатлiвымi шэрымi вачыма, абсалютна нечакана пацiкавiўся, цi згодны я праверыць смеласць.

Ну што адказваюць на гэткiя прапановы ў чатырнаццаць гадоў?

Так пасля ўрокаў мы з iм апынулiся пад мостам цераз Дзвiну.

Юрка растлумачыў, што раку можна перайсцi не толькi па версе моста, але i знiзу, дзе на выпадак вайны пакiнуты ход мiнёрам.

Вастрыня адчуванняў таго дня жывая ў маiх лейкацытах i эрытрацытах i сёння.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]