Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 1 из 31

---------------------------------------------

Черный Кузьма

Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке)



Кузьма Чорны

Справа Вiктара Лукашэвiча

1. Гр-ну Марынковiчу

"...Я тады спакойна быў выслухаў вашу казань, шаноўны грамадзянiн Марынковiч, мала што гаварыў вам у адказ, бо мне вельмi дораг мой час, i я не магу трацiць яго на дыскусiю з вамi. Таўчэце сабе вы, колькi ўлезе, ваду ў ступе, а мяне ў гэтую работу не ўцягнеце. Спрачацца ж з вамi - гэта значыцца таўчы ваду ў ступе.

Вы не маеце зусiм нiякiх прынцыпаў. Вы - верхагляд. А iх бязлiтасна адганяе ад сябе ўсялякая справа, калi яна толькi сталая справа, а не вада ў ступе. Але калi ўжо ўсё пайшло шырэй, калi ўжо вы, страцiўшы ўсялякае сумленне, палезлi ў друк, дык цяпер я не магу маўчаць.

Вы карыстаецеся вельмi простым i можа ў наш час выгадным, але брыдкiм метадам змагання са мною. Вы ўсё ж самi ўпэўнены, недзе глыбока, на дне свайго думання, што не гэткаю з'яўляецца ўся гэтая справа, як вы яе размалёўваеце i як вам выгадна, каб яна была. I таму вы выдумляеце тое, чаго зусiм не было, i перакручваеце навыварат тое, што было. Гэта вы ўсё рыхтуеце на ўсялякi выпадак, а пакуль што, паводле свайго метаду, гаворыце пра мяне гэтак, што само слова напрошваецца на язык - "свядомы контррэвалюцыянер". Дзе ж там! Спрабаваў сарваць агульны сход! У гэтай вашай газетнай запаметцы яшчэ гаворыцца, што я ўвесь час i да гэтага сходу стараўся зрываць грамадскую працу. Адным словам, усё як мае быць. Найлепшы метад.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]