Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 18 из 31

Новы чалавек павiнен, кажаш, быць прыгожым i вольным? А я адабрала ў цябе волю? От прыйшла да цябе, стала ўпоперак дарогi, завязала табе свет, i хоць страцiла сама здароўе, жывучы з табою, але ўсё для таго, каб ты не быў нi вольным, нi прыгожым?

- К чорту гэты твой смех.

- На злосць гэта я табе ўсё зрабiла! На злосць! Каб звязаць цябе, каб адабраць ад цябе волю, каб ты быў не новым чалавекам, а старым!.. Старым!.. Нягодным!.. Брыдкiм!.. А ты ўсё не паддаешся i застаешся добрым!.. Прыгожым!.. Разумным!.. Патрэбным на свеце!.. А гэта я гэтакая нягодная, гэтакае злачынства з табою зрабiла!.. Гэта я!.. Гэта я адна вiнавата!.. Гэта я!..

- Не плач i не крычы, не ззывай людзей!

Заклапочаны твар глянуў з прычыненых дзвярэй у пусты калiдор. Голас у чалавека быў нецярплiвы:

- Справа Маргарыты i Аляксандра Марынковiчаў. Хто да гэтай справы, заходзьце!

- Я спыняю справу, - сказала Маргарыта судоваму чалавеку.

- Зайдзiце заявiць пра гэта ў суд.

А якi лiст паказала мне i пакiнула на памяць перад ад'ездам! Якi дакуменцiк! "Паважаная Маргарыта! Ты разумная жанчына i сама павiнна ведаць, што нам жыць разам больш немагчыма. Жывi там i не прыязджай. Я табе буду належачую па закону долю высылаць на хлопчыка. Ведай, што мы адно аднаго толькi звязваем. У нашу хвалюючуюся эпоху, калi мы няўхiльна змагаемся за новага чалавека, мы павiнны ўжо i цяпер даваць расткi гэтага новага, iдучага ў жыццё чалавека. А ён павiнен быць вольным, прыгожым, не звязаным нiчым, у яго павiнна быць мiнiмум няволi i максiмум волi.

|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]