Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
26 из 31
- Якое?!
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Ён доўга гаварыў мне пра нейкую дзейнасць, а я маўчаў. Я не мог гаварыць тады з iм. I пайшоў, не даслухаўшы яго да канца. Ён стаяў перада мною пануры. Ад гаворкi тоўстыя губы яго трэслiся, ад узбуджанасцi чырванелi вочы i твар мяняў колеры. Твар яго быў апушчаны ўнiз. Я пайшоў i пачуў праз зачыненыя дзверы, як ён змоўк i пачаў цяжкiмi крокамi сваiмi хадзiць. Я нiякай драбязы цяпер не заўважаю, але адна не вылазiць з маёй галавы - гэта як ён ступае. Моцна стукае пятамi i раскiдае ногi. А сам ён ад прыроды сваёй пануры i не любiць гаварыць. Толькi, як ён кажа, грамадскiя абавязкi навучылi яго гаварыць, крыклiва i суха. Дома ён заўсёды маўчыць. Любiць сядзець на скверы i маўчаць. Калi iдзе, напрыклад, з грамадскага прагляду якога-небудзь кiнафiльма цi новай п'есы - нiколi не выкажа сваёй думкi, а ўсё гудзе: гугу - не разабраць, цi гэта ён згаджаецца з табою, цi не.
Гаворка гэтая мая была з iм пазаўчора. Сягоння я зусiм спакойна ўспамiнаю яе. Таксама сёння сказалi мне, што праз тры днi будуць мяне "чысцiць" - будзе браць мяне на допыт камiсiя, якая чысцiць наш савецкi апарат.
У мяне з'яўляецца адна думка - падаць у гэтую камiсiю свае запiскi i лiсты. Усiх у камiсii я ведаю, можна iм даць чалавецкую споведзь. Толькi адзiн - Курцiцкi, але ён там адзiн, i не пасмее ён пасля здзекавацца з маёй споведзi. Трохi не гэтак кажу - ён то пасмее, але не павiнны iншыя дапусцiць да гэтага. Я думаю, што гэтыя мае запiскi ёсць найлепшы дакумент.
|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|