Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
28 из 31
I горш за ўсё, што яна нешануе яго, не хоча паправiцца як мае быць i бярэцца за работу. I нiяк не можна яе адгаварыць ад гэтага. Яна кажа, што зусiм здаровая i што не можа сядзець без работы. Праўда, гэтак выразна не гаворыць, каб мы не пакрыўдзiлiся, але з яе гаворкi гэта вiдаць. Усюды яна iдзе разам з Маняю, усё робiць. Нават стараецца сама ўзяць самую цяжэйшую работу. Мяне часам аж злосць бярэ, бачачы ўсё гэта. Нiколi я, кажа яна, не была хвораю. Так, кажа, трохi недамагала, але тое прайшло, хоць ёй i цяжка, але яна не падае нават выгляду. А я ведаю, бачу, што не можа яна рабiць i дарэшты сапсуе сваё здароўе. (Выкажу табе маю думку - мусiць, ужо ёй i няма чаго псаваць, мусiць, ужо зусiм здароўя ў яе няма.) Дык ты, братка, напiшы ёй, каб яна хоць час нейкi нiчога не рабiла, каб слухала нас i паверыла, што мы будзем вельмi рады, калi яна кiне ўсялякую работу. А то ўчора заўважыў я, як яна ўся збялела ад слабасцi i прытулiлася галавою да сцяны ў гумне (нешта там корпалася, сама пайшла). Але заўважыла мяне i, каб схаваць усё гэта, пачала варушыцца каля работы i неўзабаве пайшла ў хату. Я толькi паглядзеў ёй услед. Я ведаю, што ёй цяжка: яна думае, што будзе на нашым карку, але чаму яна i пра другое не падумае! Яна ж нас усiх павыгадоўвала, была для нас не толькi за сястру старэйшую, але i за матку. Уся ж тады работа на яе плячах ляжала i ўвесь клопат на яе галаве. I што б там нi было, я не магу дазволiць ёй рабiць цяжка. Пра гэта ты i напiшы ёй, прашу цябе.
У самога мяне ўсё iдзе някепска.
|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|