Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 24 из 31

Нават скрозь загару я прыкмецiў, як пачырванеў яго твар, i ён увесь аж уздрыгануўся. У iм, у гэтым сiнявокiм Якубе, у гэтым маладым, спрацованым, упартым рэфарматару зямлi захаваны вялiкiя буры. Ён пабыў у мяне два днi i паехаў, зрабiўшы тыя свае справы. I першы дзень, як паехаў ён, мне самому хацелася следам за iм ехаць. I ў той жа дзень я напiсаў яму колькi слоў i вялiкi лiст да Маргарыты. Усё гэтак, як гаварыў ён.

Цяпер менш за ўсё я думаю пра Марынковiча. I гэта дрэнна. Бо яго трэба перамагчы. Гэта нялёгка. Вельмi часта можна самому праславiцца за ворага рзвалюцыi, пакуль пераможаш яго. Даведзена ж i выдрукавана ў прэсе, што я контррэвалюцыянер.

Буду iсцi да канца.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

6. Якая гаворка была ў мяне з Марынковiчам

- ...Яна зняла справу з судовага разгляду не затым, што вы вельмi хацелi гэтага, а затым, што нiчога суд не сказаў бы таго, пра што трэба было б хоць слова сказаць. Бо тут гэта не тое толькi, што ў яе ад вае дзiцянё застаецца i што вы будзеце даваць на яго гэтулькi, колькi закон скажа. Можа суд яшчэ сказаў бы колькi слоў i пра тое, што яна, жывучы з вамi, страцiла сваё здароўе: вы ж жылi разам чатыры гады, i яна магла б ужо мець чацвёра дзяцей! Над гэтым нi вам, гр-н Марынковiч, нiкому галава не балiць, i яна адна сваiм жыццём тут за ўсё адказвае. Але суд нi слова не сказаў бы пра тое, што яна iшла за гэтага Марынковiча тады, калi ён зарабляў на месяц усяго васемнаццаць рублёў. Яна хацела бачыць у Марынковiчу чалавека i пайшла дзялiць з iм гора.

|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]