Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
29 из 31
Добра, што тады ты быў памог мне, як я да цябе прыязджаў. У нас цяпер самы рэзрух. Ворагi сталi прыяцелямi, а прыяцелi сталi ворагамi. У якой хаце раней была калатня, дык цяпер стала цiха, а ў якой было цiха, дык пачалi калацiцца. З нашай камуны дзве хаты адкiнулiся - спалохалiся, але новыя хочуць. Прыехаў бы ты, паглядзеў, што робiцца. Папраўдзе, вазьмi ды прыедзь. I з Маргарытай пагаворыш, можа лепш угаворыш яе. Так жа з ёю справу цягнуць няможна, мы ўсе павiнны пра яе падбаць. Не толькi ж лячыцца, але i паберагчыся трэба. Яна гэта сама ведае лепш за нас. Каму гэта ведаць, як не ёй. Але што ты ёй зробiш! Яна гордая, ды яшчэ i любiць нас усiх. Успамiнае ўсё, як мы гадавалiся. Сапраўды, якое гора яе спасцiгла! Але вельмi дрэнна, што яна тоiць яго ў сабе i нават з Маняю скрытная бывае. Вiтае цябе Маня. Яшчэ адно. Чыталi мы газету (не зусiм свежую, газеты сюды да нас даходзяць позна), дык там пра цябе чыталi, што ты нiбыта там нейкi сход хацеў раскiдаць i шкодную рэзалюцыю прапанаваў. Тут усе ўжо ўзялi ў шух вельмi. Я то не веру, што гэта было так, як надрукавана, але, прызнацца, адразу як прачытаў, дык жахнуўся. А хто цябе тут не любiў, дык пачалi языкамi малоць - от, кажа, табе i прававерны камунiст вельмi. Нешта недзе не ўнаравiў, дык i скiдаюць ужо. Мне здаецца, што ўсё гэта нейкае непаразуменне. Пiсанi i пра гэта колькi слоў. Якуб".
* * *
"Браце Якуб! Пiшу адразу пра справу. Што на мяне пусцiлi паклёп - дык гэта ўсё рука Марынковiча. Сёння мяне "чысцiлi", там гэты газетны паклёп быў самым галоўным абвiнавальнiкам.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|