Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 30 из 31

Паклёп з мяне знялi, i пра гэта будзе ў той жа самай газеце. Усе гэтыя матэрыялы - i мае, i Марынковiчавы, пойдуць у камiсiю па чыстцы партыi. Марынковiч цяпер устрывожыўся. Як Маргарыта? Я пiсаў ёй тады, пасля твайго лiста, што няхай адпачне гэты час, а да канца лета я збяру грошай, i тады яна паедзе куды падлячыцца. Нiхто мне з вас на гэта нiчога не адказаў. Чакаю. Вiця".

* * *

"Браце Вiця! Не адказвалi мы табе доўга таму, каб не трывожыць цябе. Але цяпер пiшу - Маргарыта зусiм хворая. Зусiм ляжала ў пасцелi i толькi гэтыя два днi патроху ўстае. Я прывозiў доктара, i ён сказаў, што нервы яе не ў парадку. Ёй трэба лячыцца, так што ты добра прыдумаў сабраць ёй трохi грошай. I я памагу, колькi будзе ў мяне, вельмi дрэнна з ёю, баязно, каб зноў не пагоршала. Якуб".

8. З стэнаграмы следчага допыту

...Зноў была ў мяне з iм сутычка.

Ён зусiм iначай гаворыць са мною. Пра новага чалавека цяпер гаварыў не ён, а я. Трэба ад Марынковiча збавiцца, сказаў я яму, каб ён не шкодзiў фармаванню новага чалавека. Ён пачырванеў, вочы яго налiлiся крывёю, але ён тут жа асеў. Яго аглушыла пастанова камiсii па чыстцы апарату i перадача ўсёй гэтай справы як матэрыялу ў партыйную камiсiю. Ён злуе, вар'юецца, але стараецца стрымлiвацца. Штосьцi хацеў са мною гаварыць, але я пайшоў. Я прачытаў яму на адыходзе Якубаў апошнi лiст - губы яго сцiснулiся, i ён з нянавiсцю глянуў на мяне... Цяпер ён адзяецца прасцей, скiнуў гальштук i вельмi ветлiвы з усiмi на працы. З кожным загаворвае. Але цяжка з iм гаварыць - усё выходзiць няшчыра, холадна, штучна.

|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]