Тоыстае палена (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 12

---------------------------------------------

Колас Якуб

Тоўстае палена (на белорусском языке)



Якуб Колас

Тоўстае палена

I

- Не! Я яго-такi жыцця рашу. У катаргу пайду, а галаву яму скручу!

Злосна прайшоўся Паўлюк па хаце i з сiлаю шпурнуў на лаву рукавiцы.

Жонка, стоячы з вiлкамi каля печы, так i застыла. У чыгунчыку пабегла зацiрка, а яна ўсё стаiць, слухае, чаго крычыць Паўлюк i хто яго так угнявiў.

Паўлюк Трывай толькi што прыехаў з лесу. I трэба ж было чарцям нагнаць на гэты час аб'ездчыка на камору! Знайшоў адно паленца, таўсцейшае процi меры, i з-за таго паленца абярнуў увесь воз дроў.

- А каб на цябе лiха абярнулася, трасца тваёй матары, гад ты печаны! Каб табе мазгi звярнулiся!

Нiяк не мог супакоiцца Паўлюк.

- Гэта ўсё Сучынскi? - пытае жонка.

- А няўжо ж хто. Ён!

- От гад! Праўдзiвы сабака. Вельмi верны служака. Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк! Думаеш, мiласць заслужыш у князя? А як жа! Расчыняй губу!

Паўлюк тым часам сцiх. Сядзiць над мiскай з гарачым квасам i думае, вiдаць, важную думку, бо ўжо заметна было, як хадзiлi яго скiвiцы: не так проста, як звычайна, а нейк трохi наўкруг, як жорны.

I праўда - Паўлюк думаў. Думаў, як злавiць Сучынскага i паказаць яму гэтае палена на яго ўласнай скуры.

II

Прайшло ўжо з тыдзень часу, а злосць Паўлюка на аб'ездчыка Сучынскага ўсё не астывае.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]