Тоыстае палена (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 4 из 12

Праз поўгадзiны з току пачуўся мерны стук адзiнокага цэпа. На таку ляжаў пасад жыта ў восем снапоў, паложаных па пары, каласы з каласамi. Паўлюк пачародна абiваў цэпам то адзiн, то другi снапок i паволi, ды заложна, наступаў на снапы, зрэдку чуць падаючыся назад, каб спрытней было выбiць зерняткi, але, уагуле, ён усё iшоў уперад, аж покi не даходзiў да апошняга снапка. Тады ўжо ён, злёгку стукаючы цэпам, адыходзiў назад, прыбiваў каласкi. Абабiўшы адзiн бок снапкоў, ставiў цэп, варочаў iх на другi бок ды зноў такiм жа парадкам калацiў iх. Акалацiўшы, развязваў, знiмаў перавяслы, рассцiлаў снапкi ў пласты, зноў бiў, зноў варочаў, вытрасаў кулi, мяў салому i так да канца, покi не канчаў усяго пасаду.

Малоцiць Паўлюк, а думкi так i варушацца ў галаве. Думалася пра сон, нiяк ён не выходзiў з галавы, - пра аб'ездчыка Сучынскага, аб тым, як iдзе яго злавiць i хоць бы ўсмак папабiць гада. Забудзецца Паўлюк, думаючы аб Сучынскiм, i так пачынае жарыць цэпам, што сноп падскаквае ўгару. Паўлюк у гэты момант думае аб тым, як ён бiў-бы Сучынскага. Звязвае куль, i здаецца, што ён павалiў аб'ездчыка i душыць яго. Паўлюк забываецца да таго, што перавясла трашчыць у руках i рвецца. Потым Паўлюка зачынае займаць думка, як залучыць аб'ездчыка ў свае лапы.

Папiльнаваць яго ў лесе? Дык чорт жа яго ведае, калi ён будзе ехаць або iсцi, ды ў лесе яшчэ хто наткнецца, а пры людзях такiя справы не робяцца.

Падгаварыць хiба навабранцаў, каб аб'юшылi* яго, як будуць iсцi на прызыў. Але для гэтага трэба не менш гарца** гарэлкi ды i трудна зрабiць так, каб людзi не зналi яго

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]