Тоыстае палена (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
5 из 12
Але для гэтага трэба не менш гарца** гарэлкi ды i трудна зрабiць так, каб людзi не зналi ягонамовы. Не! Калi рабiць, дык трэба зрабiць гладка, так, каб i камар носа не падтачыў.
* Аб'юшылi - зьбiлi да крывi.
** Гарнец - старая мера вадкасцi i сыпучых цел, роўная 3,28 лiтра.
А як зрабiць?
I зноў завярцелiся Паўлюковы мазгi, пайшлi выдумляць хiтрыя сецi, у якiх павiнен быў заблытацца Сучынскi.
А каб проста падпалiць гада? Што ж? Падпалiць не штука, але цi хопiць розуму i хiтрасцi схаваць канцы ў ваду. Ды што ў яго ёсць? Згарыць будынак, дык будынак скарбовы, на руку будзе скарбу - страхоўку возьмуць i яшчэ падзякуюць, а самога зловяць - i бывай крама з таварамi! Паўлюку аж страшна стала, калi ўспомнiў, як бiлi i засудзiлi за падпал Трахiма Скарача. Не! Гэта не гадзiцца. I яшчэ многа спосабаў перадумаў Паўлюк, ды нiводзiн не здавольваў яго.
IV
Нiчога не прыдумаў Паўлюк за ўсю ранiцу. I злосць яго брала, што нiчым не дапячэш Сучынскага. Але яму тут памог сусед Сцёпка Навой; памог знячэўку, i ў мыслях не маючы таго.
Гэта было ў панядзелак. Прыходзiць да Паўлюка Сцёпка пазычыць поўасьмiны*. Затрымаўся трохi, разгаварылiся. А Сцёпка якраз быў у нядзельку на рынку, хадзiў з жонкай купляць лён.
* Поўасьмiны - старая мера сыпучых цел, 24 кг.
От i расказвае Сцёпка, як у хаце крамнiка Хацкеля сяляне набiлi палiцэйскага стражнiка. Пятрусь Камар з Ябланоўкi i Мiкiта Трацяк з Малой Слабодкi зайшлi да Хацкеля выпiць па чарцы... Ну, цi мала якi можа быць у людзей iнтарэс. Сядзяць сабе яны, выпiваюць.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|