Трагедыя майго настаыника (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
2 из 8
Дык от я, ваш даўнейшы настаўнiк, i зварочваюся да вас як да свайго даўнейшага вучня, каб вы паклапацiлiся аба мне i дапамаглi мне дастаць пасаду настаўнiка. Хоць я ўжо год восем i не працую настаўнiкам, можа, нават i больш, але я нiчога з навук не забыўся. Палiтыку i палiтэканомiку я падзубру, i ў мяне ўсё як мае быць пойдзе. Я аб сабе не думаю, мне толькi, каб яна не нудзiлася. Калi трэба будзе прайсцi настаўнiцкiя курсы, то я за свой кошт мог бы гэта зрабiць, нiчога не патрабуючы ад казны, абы толькi мець пасля пасаду настаўнiка. Пастарайцеся, дарагi мой, паклапацiцеся аба мне, не пакiньце мяне ў маёй бядзе. Можа, вам будуць што пiсаць на мяне цi нагаворваць мае ворагi, дык вы не верце iм, бо яны ўсе жадаюць мне толькi бяды, хоць я iм нiякае прыкрасцi i не зрабiў. Я з сваёю жонкаю абкружаны ворагамi, нават родныя дзецi паўсталi на мяне. Памажэце мне, дарагi. Чакаю ад вас добрага для мяне адказу".
Лiст гэты тры днi ляжаў у мяне на стале - я стараўся дадумацца, што мне адказаць яму. Нельга было проста сказаць яму, што нiчога я не магу дапамагчы яму ў гэтай справе, - усё роўна не дасць веры.
На чацвёрты дзень прыйшоў ад яго другi лiст, пiсаны больш нервова, як бы ён падыходзiў да апошняга пункта, за якiм няможна ўжо было шукаць збавення.
"Калi здарыцца, што вам мае Ваця або Клаўдзя напiшуць што-небудзь, то будзьце так сардэчна адданы мне, не звяртайце ўвагi на iх захады, а iдзеце поўнасцю насустрач мне. Так гаворыць нам камунiзм, што трэба iсцi насустрач нашаму беднаму класу.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|