Уяыны мастак (на белорусском языке) :: Пармелен Элен
Страница:
2 из 16
- Я таксама за Дуаена, - сказаў самы старэйшы з калекцыянераў. - Паверце мне, у яго ў гэтай гульнi ёсць такiя козыры, якiх у Мажары няма. З Мажары трэба пачынаць зусiм з нуля, трэба ўсё зрабiць. Сёння гэта нам не па зубах. Няхай даспявае. Вакол яго пачынае збiрацца невялiкi гурт маладых крытыкаў. Гэта добра. Але ён яшчэ надта зялёны. Дуаен мае ўплывовых сяброў.
- У тым лiку сур'ёзных пiсьменнiкаў. I не абы-якiх. Яго дружба з Жужам i Партэнам, яго "сяброўскi дзень" раз на тыдзень - усё гэта вельмi добра. Мажары куды менш прыкметная фiгура. На карысць Дуаена i тое, што ён мае падтрымку афiцыйнай асобы. Вы ведаеце, яны ваявалi разам з Правiданам i цяпер запанiбрата.
- Усе згодныя?
Яны адразу ўзялiся за працу, i праз дзве гадзiны справе Дуаена быў дадзены ход.
Тым часам Дуаен рыхтаваў свой штотыднёвы вечар. Гэтым разам збiралiся з нагоды мяса па-гiшпанску, гэта значыць не надта тлустага, з цёртым сырам. Як казаў Дуаен, для тых, у каго слабая пячонка, гэта, напэўна, немiнучая пагiбель. Тым горш iм, будуць есцi моркву.
Эла накрывала на стол. Жуж не прыйдзе, ён ненавiдзiць людзей. Партэн таксама, ён не выносiць Муаўра. Муаўр прэтэндуе на тое, што яго продкам быў славуты Абраам дэ Муаўр, аўтар неверагоднай формулы для ўяўных лiкаў. I, несумненна, з гэтай прычыны публiкуе лiчбавыя паэмы, як ён iх называе. Гэта ёлуп. Але яго выдаюць. Ён рыхтуе прадмову да выстаўкi Дуаена, якая мае адбыцца ў адной галерэi з досыць строгiмi правiламi. Яе гаспадар перакананы, што яна з'яўляецца чымсьцi накшталт Амбруаз Валяр для мастацкай элiты.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|