Уяыны мастак (на белорусском языке) :: Пармелен Элен
Страница:
5 из 16
Яна - аб'ект асаблiвага захаплення, яе акружаюць павагай, ёй прыносяць невялiчкiя кактусы ў вазоннiцах, якiя яна збiрае. "Што б ён рабiў без яе?" - гавораць усе. Гэта цудоўная жанчына. Жуж, Партэн i Муаўр лiчаць, што ў яе ўзвышаная душа, адкрытая для тых абсягаў жывапiсу, праз якiя iдзе Дуаен. Яны яе вельмi шануюць. Яе бясконцая самаахвярнасць дапамагае захоўваць той клiмат, у якiм могуць нарадзiцца творы Дуаена.
Гэта маленькая кругленькая жанчына, якая нiколi не задае сабе пытанняў.
Дуаен трэ мускатныя арэхi ў сваю страву, якая кiпiць ужо дзве гадзiны. Мускатны арэх кладуць за гадзiну да канца варкi. Ён не вельмi задаволены зробленым за дзень. Раптам ён успомнiў пра крытыка, якi напiсаў, што яго карцiны нагадваюць цёрты мускатны арэх, i злёгку прыкусiў губу. Ён не абыякавы да крытыкi. Ён не адзiнокi, яго цесна акружаюць сябры, але часам яму здаецца, што iх вельмi мала.
Ён працуе з верай i мала-памалу пачынае думаць пра сябе так, як думаюць пра яго сябры. Раней ён адчуваў сябе толькi мастаком. Цяпер ён адчувае сябе ў пэўнай меры выканаўцам нейкай мiсii.
У той самы момант, калi ў майстэрнi Дуаена гатуецца славутая страва, ад якой Муаўр можа трапiць на той свет i якая застанецца вядомай самымi вялiкiмi косткамi з мозкам, якiя толькi бачылi, пачынаецца аперацыя Дуаен.
Вядомы ў Парыжы калекцыянер вядзе дзелавую размову з сярэднiм уладальнiкам сярэдняй галерэi. Пад час размовы ён яму кажа:
- Дарэчы, у мяне ёсць карцiна Дуаена, якой я хацеў бы пазбыцца. Гэта вас не зацiкавiць?
- Не, анi, - адказвае гандляр. - Гэта нiчога не варта.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|