Уяыны мастак (на белорусском языке) :: Пармелен Элен
Страница:
3 из 16
Бо цяпер няма мастакоў генiяльных, ёсць толькi элiтарныя. Нюанс. Таму, са згоды Дуаена, ён заказаў прадмову Муаўру, паэту невядомаму, якога цанiла вельмi невялiкая элiта. У Муаўра ёсць яшчэ два месяцы, каб яе напiсаць. Ён гаворыць, што працуе дзень i ноч.
Усе яны жывуць у асаблiвым свеце сучаснага мастацтва, у тым лiку i Эла, якая навучылася па-свойму глядзець на палотны i знаходзiць за тым, што намалявана, розныя рэчы, якiх яна раней не бачыла.
Усе шчырыя, да вар'яцтва, да хлуснi. Жуж слепа верыць, што Дуаен нiчым не саступае Мiкеланджэла, але выяўляе сваю велiч сучаснымi сродкамi. Партэн гатовы даць адсекчы сабе галаву, каб давесцi, што Дуаен - гэта дзеяч Адраджэння 1960-х. А ўсё тое, што пiша пра Дуена Муаўр, так старанна ўзважваецца i ў iнтэлектуальным, i ў прафесiйным плане, словы падбiраюцца так бездакорна, што зразумець гэта цяжка.
Як цяжка зразумець i жывапiс Дуаена. Эла кажа, што калi думкi-палотны Дуаена стануць даступнымi кожнаму, яны ўсе ўжо будуць у iншым свеце. На сённяшнi дзень гэта самыя элiтарныя творы з усiх, якiя ведала мастацтва. "Таму, - кажа яна, - найбольш палкiмi паклоннiкамi Дуаена, акрамя некалькiх дасведчаных калекцыянераў, якiя даюць яму магчымасць iснаваць, з'яўляюцца Жуж i Партэн, самi пiсьменнiкi, вельмi цяжкiя для недасведчаных, i Муаўр, вельмi перадавы паэт, не лiчачы афiцыйнай асобы, Правiдана, якi ў свой час выкладаў фiласофiю".
У некаторых колах мастакоў так званага авангарду з Дуаена кпяць. Яго лiчаць у жывапiсе больш кухарам, чым мастаком.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|