Уяыны мастак (на белорусском языке) :: Пармелен Элен
Страница:
4 из 16
Гэта таксама адна з прычын замкнёнага жыцця Дуаена, бо ён, як кожны мастак, пакутаваў ад гэтага.
Сам ён верыў у сябе, але з пэўнай доляй сумнення, неабходнага чалавеку творчаму. Ён верыў у мастацтва, прасякнутае iнтэлектам, якому ён служыць, як старанны рамеснiк, багаты сваiм надзейным рамяством. Ён апора тых iдэй, якiя яго сябры выцягваюць, бы нiтку з клубка, потым з яго палотнаў. Яны не зусiм супадаюць з ягонымi, вельмi неакрэсленымi, якiя губляюцца ў колеры i сюжэце. Iдэi яго сяброў куды багацейшыя i абцяжараныя словамi. Часам яны выклiкаюць здзiўленне. Але гэтыя дапоўненыя iдэi i выразы ўвасаблялiся ў наступнай карцiне i гэтак далей.
Кажуць, што ўсе яго палотны падобныя адно да аднаго, але ў iх безлiч варыяцый. Так цi iнакш, працуе ён марудна, робiць мала. За выключэннем высокапастаўленага Правiдана i яго сяброў, якiм ён падарыў некалькi карцiн, i яшчэ шасцi-сямi калекцыянераў, кожны з якiх набыў за апошнiя тры гады па некалькi яго твораў, Дуаена ведаюць толькi сярод мастакоў. У яго няма нi свайго прадаўца карцiн, нi галерэi, нi кантракта. Ён зрэдку выстаўляе свае карцiны ў таго гандляра карцiнамi, з якiм у яго ёсць дамоўленасць на выстаўку. Дзякуючы ўплывоваму Правiдану некалькi яго карцiн купiлi замежныя музеi.
Такiм чынам, у Дуаена ёсць сваё вузкае асяроддзе, якога цяпер няма нi ў аднаго мастака. Пра гэта нiколi не гавораць, як не гавораць пра старажытнаегiпецкiх багоў у Ватыкане. Усiм займаецца Эла.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|