Уяыны мастак (на белорусском языке) :: Пармелен Элен
Страница:
7 из 16
На сёмы дзень да аднаго з гандляроў прыходзiць калекцыянер i за вялiкiя грошы купляе тое, што яго супольнiк прынёс ранiцай. Ён кажа збянтэжанаму гандляру:
- Пастарайцеся дастаць мне за такую цану яшчэ.
Тое самае робiцца i ў iншых галерэях. Махляры няшмат на гэтым трацяць.
Праз восем дзён Дуаен пачынае карыстацца вялiкiм попытам. На жаль, у Парыжы ўжо зусiм нiчога няма з яго карцiн. Тэлефон Дуаена раптам пачынае званiць цэлы дзень. Муаўр, Жуж i Партэн заяўляюць, што iм прапаноўваюць неверагодныя сумы за яго карцiны. З галерэi, дзе рыхтуецца выстаўка, звоняць без перапынку. Адзiн з калекцыянераў, якi мае яго карцiны, сустракаецца з iм.
- Нарэшце, - кажа ён, - гэтая тупая крытыка зразумела. Я думаю, што гэта толькi пачатак. Але нельга пускаць справу на самацёк. У вас ёсць хто-небудзь, хто займаецца?.. Усiмi гэтымi справамi? Вы трохi адарваны ад гэтага свету. Я вас разумею. Але хоць вы i абыякавы да ўсяго гэтага, трэба каваць жалеза, пакуль гарачае...
Ён прапаноўвае свае паслугi: "Вельмi рады дапамагчы. Не трэба дзякаваць. Зрэшты, я сам у гэтым зацiкаўлены, бо маю цi мала вашых карцiн, вы ж ведаеце".
Праз шэсць месяцаў замежныя музеi займаюць чаргу. Iм абяцаюць карцiну Дуаена, мажлiва, у наступным годзе... Карцiны Дуаена iдуць па вялiзнай цане. Адну з iх ацанiлi на распродажы ў восем мiльёнаў. Вялiкую? Не, невялiкую. Праўда, напачатку мафiя (так iх употай называюць у некаторых сакрэтных колах, дзе iх ведаюць), дык вось, мафiя выставiла на продаж дзве цi тры карцiны, паказала iх i сама скупiла.
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|