Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 101 из 594

— А я стараюся, начэй не сплю для агульнай, для грамадскай карысці, а мне — ну хоць бы хто. Айцы царквы, вядома, не ў лік, іх можна не браць пад увагу. Але нічога я так не хачу, як чалавечай падзякі. Мне — ад людзей бы дзякуй. Ну, сказаў бы хаця адзін: вось, братка, здорава ты з мяне галаву знёс. Я проста цяперака на сёмым небе. Дык не… Сёння хаця каго? Чаго гэта ўвесь сінедрыён сабраўся?

— Хрыста з апосталамі смерцю караць.

Кат спыніў каня.

— Жартуеш, ці што?

— Ды не, праўда.

— Б-бацюхны, — глухім голасам сказаў кат. — В-вой!

— Што, не любіш?

— Ды не… Не! Выпадак які рэдкі! Шчасце, шчасце якое прываліла!

Кат задумліва ўсміхнуўся сонцу і жаўрукам. Яны набліжаліся да брамы ў валу.

— Лічыну апусці.

— Не лічыну, а забрала… Для барацьбы за справядлівасць. — Кат апусціў чырвоную маску. — Пане мой Божа, шчасце якое. Слухай, няўжо грамада не падзякуе, не адзначыць маёй працы, доўгай маёй працы? І ён… Слухай, яму ж усё адно ўваскрасаць — можа, і пахваліць?

— А можа…

— Хутчэй, братка, хутчэй.

Яны пусцілі коней наўскапыт.

…Калі яны праязджалі праз Ростань, рэдкія людзі былога натоўпу яшчэ аставаліся на ёй. Сядзелі ля ратушы, маўчалі. І маўчанне стала яшчэ больш хмурнае, калі ўбачылі конніка ў чырвонай масцы.

— Паскакалі, — сказаў Зянон, убачыўшы ката і ганца.

— Паскакалі, — Гіаў стругаў мечнай загатоўкай трэсачку.

Марка і Кляонік гулялі ў косці. Нічога не сказалі, толькі змрочна прасачылі за коннікамі.

|< Пред. 99 100 101 102 103 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]