Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 99 из 594

мог прадбачыць з'яўленне, скажам, пана Канелапуласа, тэарэтыка партыі ЭРЭ, паэта, філосафа, акадэміка і тэарэтыка забойства, а таксама падобных яму, — таямніца сія вялікая ёсць! Пэўна, усё ад Бога, і некаторыя асобы дзякуючы яму маюць дар прадбачання.

Кат прымацаваў да паробкі другое крыло.

— Гэта клетка для салаўя, — ён разглядаў яе з пяшчотай і законным гонарам творцы. — З крыламі. Лятучая. Лётай сабе ў ёй дый слаў Пана Бога і нашу царкву.

І нечакана лёгка ўскінуўся на ногі.

— Хадзем, чаго табе пакажу.

Ён хутка пайшоў да завескі, адшморгнуў яе і запаліў свяцільнік. У няпэўным мігатлівым святле праступілі ля сценак вялізнай пуні дзесяткі дзівотных, незвычайных для вока машын і спаруд.

— Усясільны ён, усё ён можа, чалавечы мозг, калі з ім Бог і царква, — ціха сказаў кат. — Бачыш, унь прыбор для здабывання мозгу цераз нос і даследавання яго на прадмет небяспечных думак. Бяда толькі, вымае добра, а вось назад уставіць, калі нічога не знайшоў, — гэтага яшчэ не дабіўся. Нічога, даб'юся. Гэта доўбня з прываднымі коламі. Калі ўдала стукнуць год у трынаццаць — ніякіх думак і замераў у чалавека больш не застанецца, акрамя замеру маршыраваць і атрымоўваць за гэта хлеб.

Ён песціў рукамі машыны.

— А ото клеткі.

Адна клетка была вялізная, як карабель, абцякальнай формы, з шарнірнымі лопасцямі.

— Унь плаваючая клетка. З плаўнікамі. Для кіта… А унь там — бачыш, з нагамі — бегаючыя, для львоў… Гэ, брат, тут тыдзень можна паказваць. Клеткі розныя. Хачу яшчэ такія, каб поўзалі, прыдумаць. Для чарвякоў.

|< Пред. 97 98 99 100 101 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]