Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 108 из 594

Усе невыразнаадчувалі нейкую няёмкасць.

— Гм, — сказаў Лотр. — Ну, а ты адкуль, іудзей? Ты хто?

Іудзей паспрабаваў выпрастацца, але яму гэта дрэнна ўдалося. Развёў вузкімі далонямі. Насцярожана і сурова глядзеў на людзей за сталом. Пацягнуўся быў пальцам да скроні, але ўраніў руку.

— Ну, што вам казаць? Ну, мяне выгналі-ткі са Слонімскага кагалу. Я Іосія бен Раввуні. І бацька ў мяне быў бен Раввуні. І дзед. Д'ябал… прабачце, лёс прыгнаў прадзеда майго дзеда сюды. Спачатку з Іспаніі пайшлі маўры… Потым яму давялося ўцякаць і з Мальоркі. Каму ахвота быць чуэтам?* Потым быў Ціроль і была разня… Потым разня ўжо была паўсюль. І адусюль беглі сюды, бо тут быў прыстанак. Хто ведае, ці доўгі ён будзе?

* Чуэты — нашчадкі хрышчоных яўрэяў у Іспаніі.

Дамініканец усміхнуўся. Братчык заўважыў гэта і перавёў позірк з яго на іудзея, незнаёмую аповесць якога ён слухаў з жахам, спагадаю і агідай.

— Я быў у Іспаніі, — сказаў Басяцкі.

Раввуні глядзеў на яго і адчуваў, як жах бяжыць у яго ад лапатак да самага таго месца, дзе, як сцвярджаў папа Сікст, ва ўсіх ягоных супляменнікаў знаходзіцца хвост. Ніхто лепей за Раввуні не ведаў, як мала грунту пад гэтай гіпотэзай. Але неўгрунтаванасць і няслушнасць у гэтым выпадку можна было б пераканаць, толькі ўсё жыццё ходзячы без портак. І не аднаму яму.

А гэтага не дазволіў бы ніводны цывілізаваны ўрад, ніводная рада.

І таму ён халадзеў. Яму не раз ужо даводзілася бачыць такія вочы. Няхай нават не самому.

|< Пред. 106 107 108 109 110 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]