Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 2 из 594

А астатнія, калі і гавораць аб бунце і вялікай гародзенскай разні, то, ведаючы мала, радкамі двума, ад адной літары чырвонай да другой: «Хрыстос той рачоны горад узяў і людзей пабіў, але потым…» І, яшчэ словы два сказаўшы, гавораць потым, як карова ў ратмана** на лёдзе нагу зламала і што сена дужа ў гэтым годзе дарагое было. Патрэбнае хіба свінням непатрэбным сена?!

* Махлярскім. (Тут і далей заўвагі аўтара.)

** Радца.

Як збіраюцца прылічваць кагосьці да ліку святых — спамінаюць, ці стварыў ён да скону хаця бы два цуды. І «адвакат д'ябла»* тыя цуды пытае сумненнем, спрабуе давесці, што былі гэта не цуды, а якіясь чары і гуслі і блуд лотраўскі**, і доказаў патрабуе, што дзівы гэтыя былі.

* Удзельнік абраду кананізацыі.

** Круцельскі.

У яго, у Юрася Братчыка, цудаў было больш. І галоўнае цуда — мёртвыя ўсталі, калі прыйшоў ён.

І таму аблудам гэтым, чарнакніжнікам, давялося б вырашаць і выракаць пытанне аб другім прышэсці сына Божага на зямлю, а гэта цяжэй, чым кілка там дурняў у святыя запісаць.

Маўчаць яны. Маўчаць і кнігачэі. Хто ведае — той сказаць не можа ці не хоча. Хто можа сказаць — той не ведае.

А мы можам. Мы ведаем. Мы хадзілі з ім. І старыя мы ўжо. Няма чаго нам, як кату ля гарачага сала, хадзіць. І сала нам непатрэбнае, і лазіна нястрашная. Дый раней мы пісалі. Толькі тое рукапісанне знікла, пакралі яго.

І мы б з адвакатам д'ябла згодныя былі. Не было цудаў. І былі цуды. І не быў ён Бог, а быў чалавек. Але для нас, чалавекаў, нават для тых, што ведалі яго, быў ён — Бог.

І замыслілі мы пакінуць праўду.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]