Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 26 из 594



— То кіньце ім шчодрай рукой, — нявінна сказаў Лотр.

— Божы хлеб? А яны, няробы, зноў будуць лайдачыць?

— Ну, глядзіце. Але тады вам давядзецца рабіць нешта іншае. Яны прыйдуць прасіць ад царквы цуда і абароны… Глядзіце!

І яны заўважылі. Дарога варушылася і плыла. Як рака. Тысячы, сотні тысяч мышэй запаланілі яе ўсю. Ішло некуды засяроджанае, упартае ў сваім тупым і вечным руху наперад мышынае войска. Коні, выкатваючы ў смяротным жаху вочы, задкавалі ад яго прэч.

— Бачыце? — спытаў Лотр.

— Што ж, давядзецца ў бліжэйшыя дні ўчыніць над імі імем царквы суд Божы. Няхай потым не кажуць, што мы засталіся безуважныя да пакутаў народных.

Наколькі сягае вока, плыла ўся дарога. Легіёны грызуноў ішлі наперад, на Гародню.



РАЗДЗЕЛ ІІІ СУД

суд быў верны,як пятля,

хуткі, бы з цемры нажы,

чым даўжэйшы твой кашэль -

Тым долей табе пражыць.

Кіплінг

Людзі так да іх прывыклі, што перасталі заўважаць іхнія злачынствы…

…Таму мы не палюем за буйнымі разбойнікамі, але затое вашаму брату спуску не даём.

Рабле

Стары, Вітаўтаў яшчэ, гродзенскі замак быў страшны. Пабудаваны менш чым паўтара века назад, ён, нягледзячы на гэта, заняпаў і не толькі стаў рабіцца лядаштым, але сям-там пачаў і руйнавацца. Сваіх майстроў у вялікага князя не было, а беларускія ці былі пабітыя пры ўзяцці горада, ці разбегліся.

|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]