Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 36 из 594

Па-першае, тайныя справы (доўга ім яшчэ быць тайнымі, хай не спадзяецца, і добра, калі год праз восемдзесят можна будзе ўзняць забрала і адкрыта назваць дамініканскую капліцу езуіцкай, якой яна, фактычна, вось-вось будзе, або, ні на каго не зважаючы, узвесці вялізны новы касцёл*); па-другое, думы аб тым, як, акрамя невялічкай сваёй дамініканскай школкі, прыбраць у рукі, хай сабе і непрыкметна, парафіяльную ды царкоўную школы. Па-трэцяе, іншыя начныя справы. Гэта ён тут толькі адвакат, а вось што ён па начах у сутарэннях дамініканскай капліцы?!

* Новы езуіцкі касцёл сапраўды быў скончаны толькі каля сярэдзіны ХVІІ ст.

Кардынал устаў:

— Імем маці нашае, рымскае царквы, вінавацяцца сёння ў страшных злачынствах супраць Бога і чалавецтва гэныя брыдкія адроддзі пекла, зграя сатаны… Прынясіце схопленых.

Карніла прынёс з бакавой нішы і паставіў на стол клетку з мышамі. Сярод цікаўных завішчала нейкая пані. Пачаўся Божы суд.

— Хай палохаюцца падсудныя суда Божага. — Кардынал нават сам адчуваў, як сыходзіць высакародствам ягонае аблічча. — Я, нунцый яго свяцейшаства папы…

Ён гаварыў і гаварыў, з асалодаю адчуваючы, як лёгка плыве мова, як тонка, зусім не па-кухоннаму гучыць залатая лаціна, як грацыёзна рухаюцца пальцы па краях скруткаў.

— …іспісаўшы правіны іхнія, перадаю стырно суда фіскалу. Прачытайце абвінавачванне, фіскал.

— Га? — толькі тут прачнуўшыся, спытаў Камар.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]