Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 41 из 594

Вялікая прамудрасць ягоная.

— Дзякуй.

Басяцкі ўбачыў, што Лотру — хоць праз зямлю праваліся. Добра яму, а што б рабіў ён, каб даводзілася жыць побач з такім?

Войт не проста ідыёт, а ідыёт дзейны, ды яшчэ і п'яны і ўпэўнены ў сваіх велічы і розуме. Крыўдуе, калі хоць па самаму дробнаму пытанню не спытаюць ягонай думкі. А ён — войт, значыць, ад караля. Ён гаспадар горада. Ён багаты, як халера, і моцны, як чума. «У яго войска, і паглядзеў бы я, як ты, кардынал, пасварыўся б з «мячом горада».

Але ён добра валодаў сабою. І таму расчулена паківаў галавой і сказаў з класічным аратарскім жэстам:

— Я заклікаю ў гэты раз быць міласэрнымі: не ведаюць бо, што вытвараюць. Улічыце, гэтыя шэранькія стварэнні могуць прыносіць і карысць. Яны паядаюць лічынкі, і насякомых, і чарвякоў.

Аблічча ягонае было аблічча самай уседаравальнай літасці.

— Яны елі, так, але ж і яны павінны падтрымліваць тленнае цела, калі ўжо Бог наш уклаў у яго душу.

Лотр хітаў галавою, быццам яго ўмашчалі нардам*.

* Усходняе духмянае рэчыва.

— І, нарэшце, галоўны мой козыр… э-э-э… довад: мышам невядомыя Запаветы Майсея, што забараняюць прысвойваць чужую ўласнасць. Я скончыў.

— Суд ідзе на думу і нараду, — сказаў Лотр.

…У дзень вялікага суда над мышамі вольны мужык прыгараднай вёскі Занямонне Зянон з'явіўся ў Гародню, каб купіць хаця трэць бязмена збожжа. У Занямонні, як і паўсюль, было дужа цяжка, і, напрыклад, сам Зянон з жонкаю ўжо чатыры дні не елі ні хлеба, ні кашы.

|< Пред. 39 40 41 42 43 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]