Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 479 из 594

Усе ведалі: засеяныя будуць палі, ніхто не будзе прымушаць, няма кагобудзе баяцца, бо кожны будзе бараніць бязбеднае сваё жыццё.

Зброю раздалі ўсім, здатным яе насіць. Хрыстос не забываў: за кожным ягоным крокам сочаць і толькі і чакаюць, каб аступіўся. Удзень і ўначы рапаравалі муры, брамы, вежы, валы, усцягвалі на іх каноны. На Мечнай вуліцы збройнікі, пад наглядам Гіава Турая, удзень і ўначы кулі зброю. Ачысцілі студні, назапасілі паліва на ўсю зіму. Вястун і іншыя вучылі людзей бойцы да знясілення. На званіцы Дамініканаў увесь час сядзелі дудары і сачылі за дарогамі. Старым званарам не верылі. Чорт іх ведае, што надумаюць. На ноч брамы зачыняліся і каля іх ставілася падвойная варта.

Усе ведалі — без бойкі не абыдзецца.

І, аднак, за гэтыя лічаныя дні горад ажыў. Паўсюль жарты, смех, простыя смелыя позіркі, шчырыя размовы. Паглядзелі б на гэта Бекеш або Крыштофіч!… Але іх не было ў горадзе.

Амаль апусцелі храмы. Не было відаць мёртва п'яных. Патрэбы ў гэтым не было. Вечарамі на плошчах скакалі вакол вогнішча людзі, і песні ляцелі да ясных зор.

Стаяў канец жніўня, і ў гэтым была адна з пагроз. Прышлыя мужыкі снілі і трызнілі аб ворыве і пасеве. Што з таго, што гэтым можна было займацца са жніўня і аж да замаразкаў, абы зерне паспела ўзысці. Што з таго, што, магчыма, і лепей пасеяць пазней, а не раней. У прадчуванні бедаў мужыкі хацелі хутчэй кінуць зерне ў зямлю. Яна цягнула, як любая жонка, як каханая.

|< Пред. 477 478 479 480 481 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]