Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 477 из 594



— Ане было… наколькі я ведаю.

Сціснуліся ў кулакі пальцы. Вялікім намаганнем волі ён стрымаўся, не ўдарыў. Вось і гэты лічыць…

— Не было. Але павінна быць. Будзе. І давайце, людзі, пачнём. Камусьці ж трэба пачаць, га? Падлу гэтую ў спадчыну браць — чаго мы тады вартыя? Дый рукі аб яго пэцкаць — брыдка.

Выскаліўся весела:

— Ану, кідайце яго з клеткаю ў Нёман. Можа, хаця трохі адмыецца.

Дзесяткі рук падхапілі клетку, пацягнулі з адхону, разгайдалі, кінулі. Яна нырнула, а пасля з шумам усплыла ў струменях вады. Кат сядзеў у ёй па грудкі. Клетку закруціла плынню, памчала. Забляяла ёй наўздагон дуда.

— Сам пакаштуй! — крычаў Кірык.

— Клетка для жаб! — захлынаўся Зянон.

— І гэтых у ваду ганіце, — узвысіў голас Хрыстос. — Каб не смярдзела тут.

Схопленых пагналі ў ваду, дрэўцамі дзід саштурхнулі з берага. І вось паплыла, паплыла, паплыла ракою чарада разубраных у золата людзей: вартыя жалю, адвіслыя вусы; рукі ў парчы працуюць па-сабачаму.

— Гусі-гусі… — з берага загарлаў Тумаш.

Ад рогату, здаецца, скалыхнуўся бераг. І Хрыстос зразумеў, што гэта, магчыма, самая вялікая з яго перамог. Цяпер можна было казаць усё. Слухаць — будуць. І ён узняў рукі:

— Слухайце, хлопцы! Што, так мы і крыўдзіць адзін аднаго давеку будзем? Ці, можа, не? Дык вось што я вам кажу. З дня гэтага Гародня — зямля праўды. Пакрыўджаных не будзе. Усім роўна — і ні ў кога болей. Галодных не будзе.

|< Пред. 475 476 477 478 479 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]