Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 478 из 594

За веру кагосьці забіваць — хай яны лузнуць. Пакаранне адно — выгнаць да тых, да ваўкоў.

Ён пашукаў вачыма і выдраў з рук у кагосьці паходню. Паднёс яе да чорнага, прасмоленага глаголя шыбеніцы. Паступова пацягнуліся ўгору, пачалі лізаць смалу языкі полымя.

— Чуеце? Шы-бе-ніц больш не бу-дзе!

У адзіным імпэце, у пачуцці нейкага дзіўнага ачышчэння людзі кінуліся да мярзотных спаруд. Падносілі паходні, крычалі і плакалі.

Сотні глаголяў палалі над вялікай ракой.



РАЗДЗЕЛ ХLІІІ ЗЯМЛЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ

У другую краіну, у шчаслівы край

Залаты адчыніўся ўваход.

Плач Пятра — Аратая

З тых часоў, калі Пракопі Візантыйскі пісаў аб славянах, што жывуць яны ў народапраўстве і няма ў іх большага, упершыню, магчыма, поўная роўнасць запанавала на беларускай на Гародзенскай зямлі. Мінулі тры бяды: нашэсце, голад і кардынал Лотр. І ўсе ўжо ўспаміналі пра яго ледзь не са смехам. Гвалціў баб — дык кожны робіць тое, што ў ягоных сілах. Заваліў усю краіну дзярмом — дык кожны робіць толькі тое, на што здатны. Чорт ужо з ім! Спаймаем — вылегчаем!

Падзялілі ўсе запасы з царкоўных і магнацкіх свірнаў. Кожны, хто браў горад, атрымаў па дзве тысячы фунтаў збожжа, акрамя іншага. Бедныя мяшчане атрымалі амаль па столькі. У горадзе застаўся яшчэ агульны запас на пяць год.

Падзялілі чароды багатых, лішнюю вопратку і грошы. Кожны чалавек на Гародзеншчыне мог цяпер бязбедна жыць з працы сваёй.

|< Пред. 476 477 478 479 480 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]