Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 502 из 594

«Братачка» наваліў на люк камень, сеў на яго, раздзьмуў мяхі, узяў муштук у рот і, прыкрыўшы павекамі вочы, зайграў: «Тапчыце зямлю, легіёны Божыя».

Ён ведаў, што не выйдзе адсюль, і быў спакойны.

Апосталы былі ўжо амаль ля самай брамы, калі з-за павароткі вывернуліся на іх людзі з паходнямі і белымі крыжамі на рукавах. Адзін схапіў загрудкі Піліпа з Віфсаіды:

— Га-а, здаецца, з тых?

Піліп маўчаў. Перад тварам Пятра вадзілі паходняй, здзекліва разглядалі:

— Гэты.

— Ды не мы ж, — сказаў Пятро. — Дальбог. Мы ад мніха-каплана ідзём. Вось… вось і манета…

Манета знікла ў кулаку начальніка патруля.

— Што нам да таго… — пераконваў Пятро.

— Гэта… не мы.

— Вы, як хочаце іх злапаць, ідзіце на рог Ростані і Малой Скідзельскай, — сказаў Мацей. — Там «жонка» ягоная, там і ўсе.

Галоўны над крыжамі павольна ўсміхнуўся:

— Д-добра, навалач, ідзіце. Ды не ў браму — там бой. Унь фортка.

І яны пабеглі на Ростань. Апосталы яшчэ з хвіліну стаялі моўчкі. Пасля паспешліва патупалі да форткі, пераступаючы цераз напаўголыя трупы.

Закрычалі трэція пеўні.

…У той час, як патруль, што перастрэў апосталаў, бег да Ростані, яшчэ два чалавекі імкнуліся туды ж.

Вус, выбраўшыся з касцёла, зразумеў, што вуліцамі яму на Ростань не прабіцца. Таму ён, праклаўшы сабе дарогу праз натоўп ворагаў, ускараскаўся нейкай лесвіцай на дахі і пабег імі. Дахі былі збольшага стромыя, і таму бегчы даводзілася жалабамі, амаль над безданню. Некалькі разоў з-пад ног абрываліся чарапіцы, і Ціхон спознена халадзеў.

|< Пред. 500 501 502 503 504 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]