Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 530 из 594

Часам яны адчынялі дзверы ў сутарэнні, дзе пасля катаванняў ляжалі, не ў змозе варухнуцца, ломаныя людзі, і рабілі канцэрт дзеля іх, раўлі нешта накшталт «Песні аб хаме»:

Што супраць дзідаў — косы у хама?

Вось вам Эдэм, што хацелі здабыць:

Вісельня, як Эдэмская брама.

З радасці ў небе скачыце нагамі.

Мы ўладары яшчэ ад Адама,

Вы — ад Адама яшчэ рабы.

Многія — хто ляжалі далей у цемры — патаемна плакалі. Не таму, што павінны былі памерці, а ад прыніжэння.

І таму ўсе маўчалі, нават паміраючы на дыбе. Такая вялікая была іхняя заядлая мужнасць, што жахаліся нават людзі святой службы.

Басяцкі зразумеў, што галоўнае зараз — дабіцца адрачэння ад Хрыста. Хай пад катаваннем успомніць аб сапраўднай ісціннай догме, тады астатнія запраста хрумснуць у хрыбце. А гэта азначае — Братчыка трэба катаваць вынаходлівей, страшней і даўжэй за ўсіх.

Доўга спрачаліся, хто павінен судзіць. І вырашылі, што хаця падсудны і міранін, але, паколькі злачынства датычыцца царквы, судзіць будуць старшыні духоўнага суда.

Басяцкі падказаў і тое, як зняць з царквы большую частку яе віны за пакаранне смерцю. У Францыі ў падобных выпадках царква аддае злачынца ў рукі прэво. Братчыка пасля асуджэння таксама трэба было аддаць для выканання прысуду ў рукі гарадской рады, у рукі бурмістра Юстына. Хай пэцкаецца ён.

Калі ён келейна вырашыў гэта пытанне з Лотрам, той аж пашкадаваў, што член ордэна, якому даручана справа веры, з такім лёгкім сэрцам збіраецца кінуць той ордэн. Іранізаваў:

— Ну, які ты будзеш лыцар Езуса? Невядома яшчэ які. А тут жа ты на сваім месцы. І не ўзлюбяць жа цябе твае цяперашнія браты. Здраднік, скажуць.

|< Пред. 528 529 530 531 532 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]