Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 528 из 594

— Дав-вай цану здрады!

І ён зрабіў тое, чаго ў звычайным стане не мог бы зрабіць: узяў Мацея загрудкі і ўзняў. Мытар кінуў вацок у мох. Сківіца ягоная калацілася. Іуда з сілаю шпурнуў яго на кучу лаўжоў. Падабраў каліту, паклаў у кішэнь. Выціраючы мохам рукі, сказаў:

— Ну вось, цяпер усё па пісанню. Евангелле ў Мацея, грошы — у Іуды. Уставай, а то я нешта не разумею, дзе ў цябе азадак, а дзе твар. Так, малайчына. Можаш цяпер, прынамсі, казаць, што не дзеля грошай прадаў, а па перакананню… А цяпер — валі. Людзі цябе заб'юць. Шкада — мне няма часу. Дурныя, як дарога, разумнага судзяць.

Іуда даганяў сваіх і бурчаў сам сабе пад нос:

— Вось цяпер я зразумеў, чаму адзін друкар замест «бяссмерця душы» памылкова набраў дый ціснуў у трох тысячах прымернікаў кнігі «бяссмерце дупы». То ён гэткую во неўміручую поскудзь меў на ўвазе.



РАЗДЗЕЛ LІІІ ЗОРКА — ПАЛЫН

Упала ў крыніцы вод зорка. Імя той зорцы — Палын. І вымерла трэцяя частка ўсіх людзей, бо воды зрабіліся горкія.

Апакаліпсіс, гл. 8, ст. 11

За дабрыню, за спачуванне нам

Пан Бог уздасць вам шчодраю рукой.

Вось мы вісім бясконцай чарадой.

Над намі крумкачоў рагоча зграя,

П'е гной з вачэй. І вы ў наш страшны час

Не смейцеся над намі, умаляем!

Маліце ў Бога літасці для нас!

Балада павешаных

У тую ноч забілі не ўсіх. Усіх схопленых забівалі пасля, паступова, на грунце цвёрдай законнасці, але з належнай няўхільнасцю і жорсткай дабрынёй. Бо лепей адсячы гангрэнозны член, чым дазволіць памерці хвораму.

|< Пред. 526 527 528 529 530 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]