Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 553 из 594

На галаве ў яго была страшэнная, небывалай велічыні і афарбоўкі гуля, а чэрап гудзеў так, нібы ў ім святочна званілі тры Вялікія Зафеі. Ён убачыў заваленую целамі вуліцу, цвёрда сціснуў тоўстыя вусны. Зняў з забітага кітлік з белым крыжам, цеснаваты, узяў у манаха медны таўкач і засунуў яго за пояс. Падабраў меч і нечы кісцень.

Пасля здагадаўся, што пазнаць яго — дурная, няхітрая справа. Адпілаваў нажом канцы сваіх вусоў, гонару свайго, і спрэс забінтаваў галаву, пакінуўшы глядзець на свет толькі адно вока. Асцярожна абмінуў звон, спусціўся на вуліцу.

І вось некалькі дзён дарэмнага гойсання вакол замка, ратушы і зноў вакол замка. Фама ўтрапёна шукаў хоць маленькай магчымасці ўбачыць, прабрацца, памагчы. Ніводнай шчылінкі, ніводнага выпадку, ніводнай нагоды. Удзень і ўначы, удзень і ўначы. Так ходзіць ваўчыха вакол леснічоўкі, у якой звязаныя ляжаць яе ваўчаняты. Ходзіць, пакуль не наторкнецца на стралу.

Шукаў ён і сяброў, з якімі можна было напасці на замак ці ратушу і, у горшым выпадку, загінуць. Шукаў, не думаючы аб тым, што і сябры не дурні, каб з'яўляцца ў горадзе з адкрытымі тварамі, а значыцца, ён не пазнае іх, як і сябры не пазнаюць яго. Часам ён упадаў у роспач, але ўсё адно хадзіў і шукаў. Хаця б маленькую зачэпку! Шчылінку!… Бяссілле прыгнятала яго.

…Напярэдадні пакарання смерцю, за некалькі гадзін да размовы Юстына і Хрыста, яму пашанцавала, хаця і не так, як ён хацеў. Знясілены, зайшоў ён да карчмы і ўбачыў манаха-дамініканца.

|< Пред. 551 552 553 554 555 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]