Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 554 из 594

Той сядзеў і выпіваў, а каля ягонага локця ляжаў цыліндрычны скураны каўчэг-пенал, у якім носяць пергаментныя і папяровыя скруткі. Круглы твар манаха льсніўся, вочы былі масленыя. Ужо ўзяў.

Сам не ведаючы чаму, хутчэй за ўсё дзеля пенала (апошнія дні ўсё справаводства Гародні працавала на працэс аб паўстанні мужыцкага Хрыста, і ў пенале магло быць сёе-тое цікавае аб кімсьці з паплечнікаў), Фама сеў непадалёку ад манаха.

— Сябра, — сказаў той, — ну і ўпрыгожылі ж яны цябе, гадаўцы.

— Не кажы. Як далі па галаве — аж я ўсіх пап, пачынаючы ад святога Дамаса і да нашага, да Льва, адначасова ўбачыў.

— Нічога, — суцешыў манах, — за ўсё ім рыгнецца. Убачаць заўтра, як гэтага іхняга антыхрыста, зрэбнага апостала, шарачковага папу прыпякуць.

І ён паляпаў далонню па пенале. Машынальна.

Фама заказаў вялікі гляк гарэлкі і закуску. Пасунуўся бліжэй да дамініканца.

— За папу, — наліў яму Фама.

Выпілі. Закусілі свежага пасолу рыжычкамі.

— Папа наш — ого! — сказаў манах. — Я зрэў папу. Я цалаваў пантофлю папы.

— За пантофлю папы.

Выпілі. Закусілі вэнджанай гусяцінкай.

— Кажу табе — пантофлю я ў яго цалаваў. А і ручкіножкі расцалаваў бы. Таму што — леў.

— За ручкі, за ножкі, за тое, што леў.

Закусілі гарачым — румянымі калдунамі.

— Папа ўсё можа, — сказаў Тумаш. — Давай за тое, што папа ёсць, што ён усё можа.

— Не буду я піць за папу. Не магу.

Фама пахаладзеў. Размова пачынала смярдзець ерассю, а — праз яе — вогнішчам. Сярод гуляк маглі быць віжы.

|< Пред. 552 553 554 555 556 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]