Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 556 из 594

Фама разлічыўся і, стоячы ў дзвярах, глядзеў, як ідзе манах… Так Роскаш даведаўся, які лёс чакае Хрыста.

…Дамініканец прыйшоў да дома Жабы толькі гадзіны праз паўтары, трохі, відаць, працверазіўшыся дарогай, таму што падышоў да брамніка даволі прама і, працягваючы каўчэг-пенал, уладна кінуў з-пад капюшона:

— Ад святой службы да войта. Прыкласці руку.

Яго прапусцілі. Жаба сядзеў ля нязменных начовак, і фігуркі ўжо былі расстаўлены на дне. Пачцівы дзеяч займаўся сваёй улюбёнай гульнёй.

— Што перадае святая служба?

— Зрабіце ласку прыкласці руку.

— Пасля. Пасля, — сказаў Жаба. — Пазней падпішу. На Замкавую плошчу прывязу.

— Павешанне?

— Што вы, ойча. Ды тут і вогнішча мала.

Жаба пусціў ваду, і яна пачала заліваць — каторы ўжо раз — шчаслівую даліну. Манах з цікавасцю глядзеў на гэта.

— Да жывёлаў і гадаў, — сказаў Жаба.

— Гэта што такое? — спытаў манах.

— Спроба. — Войт глядзеў, як фігуркі варушаць рукамі над галавой. — Заўтра трэба хутчэй з гэтай лухтою, з гэтым вылюдкам роду чалавечага скончыць. У мяне ўжо і людзі падрыхтаваныя. Пайду, адразу як дагарыць, па ваяводству з войскам. Чысціць трэба. Чысціць. Распусціліся. Брыду ў дзяржаве развялі. Вальнадумства. Здраднікі.

Узяў фігурку, паставіў на край начовак.

— Усё магу. Слухайся — уратуешся. Трымці — жыць будзеш. Непакорлівых Бог ненавідзіць, я ненавіджу. Думаць — ані.

Твар ягоны скамянеў ад утрапёнай велічы.

|< Пред. 554 555 556 557 558 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]