Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 557 из 594



— А людзей не шкада?

— Ты сказаў? — звярнуўся войт да фігуркі. — Мудрагеліш? Ад ілжэфілосафаў набраўся? Я пагублю цябе, чарвяк, разам з думкамі. На!

Кінуў фігурку ў ваду. Тая пускала бурбалкі.

— Не, не яна, гэта я, — сказаў манах.

— Ай-а, ойча. Так-са-ма па-даз-рона… Ды не, чаго шкадаваць. Калі з кожнай сотні гэтых людцаў дзесятак павесіць — астатнія цішэй будуць.

— Рацыя, — сказаў дамініканец.

— Дык блаславі ж на ачышчэнне зямлі ад брыдоты.

Манах адкінуў капюшон. Жаба ўзняў вочы і аслупянеў, убачыўшы твар Фамы.

— Ну вось, — сказаў шляхціц. — Бяры пяро.

— Я табе…

— Слухай, войт, я табе не лялька, я табе не гліняшка. Роскашы жартаваць не любяць, і ты мне не Піліп Македонскі, выскачка ты, свінапас, халуй кепскага роду, тхароў тата…

— Як смееш?

— Ты, мабыць, спадзяешся да Цэзара дарасці. Дык не дарасцеш. Па-першае, таму, што ты — сала дурное, а па-другое, таму, што, калі ты зараз не падпішаш, я табе, гэткаму Карлу Вялікаму, заганю ногі менавіта ў тое месца, якім ты думаеш…

Войт узяў пяро.

— Пішы: «Уладаю войта забараняю страту агнём. Апошняе маё слова».

Жаба напісаў, усміхнуўся:

— Дурань ты, Фама, хто ж мне перашкодзіць пасля перапісаць?

— Я, — сказаў Роскаш. — Я перашкоджу. Я бласлаўляю цябе на ўсю астачу твайго жыцця.

Войт Цыкмун Жаба не паспеў крыкнуць. Фама з маху ўдарыў яго медным таўкачом па галаве:

— Бласлаўляецца раб Божы.

Справай хвіліны было б пайсці. Але Роскаша нешта мучыла, нечага было шкада.

|< Пред. 555 556 557 558 559 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]