Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 560 из 594



І вось у дыме ці то вогнішча, ці то месяца зляцелі ўніз, да яго, анёлкі з калчанамі. Падхапілі Хрыста пад рукі і ўзвіліся ўгору. Ён імчаў і здзіўляўся толькі, як гэткія дзіцячыя, тоўстыя, як ніткамі перацягнутыя, ручкі могуць несці і не выпусціць яго.

Аблокі, аблокі ляцелі насустрач ім, наўскос і ўніз. Анёлкі, бліскаючы голымі задкамі, неслі Братчыка пад рукі, і знікла далёка пад імі зямля.

І ўстала наперадзе трайная вясёлка, на якой зіхацелі літары:

«НЯБЕСНЫ ЕРУСАЛІМ»

Клубіліся белыя, як снегавыя горы, але цёплыя, валакністыя аблокі. За весніцамі Нябеснага Ерусаліма, на воблачным паплаўцы — праз аблокі прараслі кветачкі, рамонкі і васількі — весяліўся хор анёлаў. Вадзілі карагод і гралі на цымбалах і скрыпках. Усе анёлы былі з крыламі, у чапурных і шыкоўных чугах і світках, нагавіцах добрага шарачку, моцных поршнях. Паміж імі было шмат гожых жанчын у аксамітных і ядвабных кабатах, з караблікамі на галовах. Крылы іхнія былі багата вышываныя. Яны скакалі, памахваючы пальмавымі галінамі, як хустачкамі.

— Гэй, каго гэта вы валачэце? — меладычна крычалі яны.

— Хрыста.

— Памагай Бог!

— Казаў Бог, каб ты дапамог! — смяяліся тыя, што неслі.

Усё хутчэй і хутчэй узносіўся Хрыстос. І ўсё мацней гучаў насустрач яму ў лікаванні і ўрачыстасці харал. Чамусьці «Алілуя» Джонсана*.

* Урэшце, як гэта «чамусьці»? Вось я прапаную ў якасці цудоўнай новай тэмы для багасловаў сваю геніяльную здагадку: уся зямная музыка, нават канкрэтная, да свайго стварэння на зямлі існавала на нябёсах і, па вы

|< Пред. 558 559 560 561 562 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]