Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 562 из 594

Памылі рукі пад гліняным рукамыйнікам. Марыя, вельмі падобная на Анею і Магдаліну, разам узятых, кланялася нізка:

— Заходзь, госцейка, заходзь, родненькі. А вось жа і думала, што добры чалавек зойдзе. Мыйся, частаваць зараз буду, хуценька. А што гэта за госцейка такі даражэнькі?

У хаце ўсё было багата. Вышываныя ручнікі, габляваная падлога. На паліцах — паліваныя місы, цэлых дваццаць штук. Белая печка з дзесяткамі выступаў і ніш, размаляваная кветкамі і грывастымі конямі. На дубовым стале, на суровым ільняным абрусе — «удовы» ў выглядзе абаранкаў з траўнічкамі, ягаднымі водамі і, мяркуючы па водары, з кмяноўкай, высыпаная вяленая рыба, вогнедышныя ракі, пасыпаныя зялёным кропам, чорны хлеб, печаны на кляновых лісцях, каўбаса, выкалупаная са збана, дзе ляжала яна і зберагалася ў топленым халодным сале. Тут жа гуркі салоныя і гуркі свежыя, а пры іх мёд, рэдзька ў смятане, белы сыр, клятчасты ад радзіны, у якую быў загорнуты, мочаныя яблыкі і шмат-шмат чаго яшчэ. Саваоф разбіраў нажом бліскуча-карычневую тушку вэнджанай гусі. Хрыстос сядзеў на покуці і глядзеў на ўсё гэтае багацце.

— Гэта вы ўсе так ясцё?

— Эге ж.

— Па святах?

— Чаму? Кожны дзень. Дый ты ж хацеў гэтага для людзей.

— Хацеў. Не верыў, што будзе скора.

— Бу-удзе.

Саваоф дастаў з-пад лавы «бусла». Усміхнуўся:

— Бач, зноў адліла трохі ў белае цеста. Гэта ж гэткі прадукт зглуміць!

— А хопіць вам заліць вочы, — удавана злуючыся, сказала Марыя.

|< Пред. 560 561 562 563 564 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]