Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 57 из 594

Як бы нам сапраўды на коле не верашчаць. Асабліва калі яны, як з мышамі, спяюцца… нашыя ды іхнія. А мы ж таксама для іх… мышы… Страшныя ідуць часы.

Яны адышлі далей, каб не перашкаджаць мастакам, і разваліліся на траўцы. Зянон, сядаючы на свой мех са збожжам, думаў.

— Дурні яны, ці што? — урэшце спытаў ён. — Мышэй судзяць?

— Не яны дурні, — сказаў Дудар. — Гэта мы дурныя, як дарога. Хіба маленькія могуць столькі з'есці? А Камар іх судзіць.

— А Камар хіба вялікі? — спытаў Кляонік.

— А з добрую такі свінню будзе, — сказаў Вястун.

Маўчалі. Ласкавае — ля ракі — сонца гладзіла твары.

— Хто ўсё ж гэты Басяцкі? — спытаў змрочна Гіаў. — Нейкі ён не такі, як усе дамінікане. Алейны нейкі, халера на яго. Па начах да яго людзі ходзяць. Сам ён, здаецца, усё і пра ўсіх ведае.

Кляонік раптам крэкнуў:

— Добра, хлопцы. Усе тут свае — можна трохі і адкрыць. Чулі, з усіх амбонаў крычаць, што ерась галаву ўзняла? Тут табе ерась гусіцкая, тут табе — лютарская… Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі»* і дзярмо. Забітых не судзяць. А астатнія такія самыя свінні, толькі што царква больш танная… Рым з імі, вядома, б'ецца не на жыццё, а на смерць. І мячом… і… атрутай. Крыжакі. І вось, Бекеш казаў, ходзяць паўсюль страшныя чуткі. Нібы ёсць пад зямлёй, у вялікай схове… больш магутнае за папу…

* Правае, здрадніцкае крыло гусітаў.

— Ну, што замоўк? — спытаў Вус.

— Братэрства патаемнае, — скончыў разьбяр.

|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]