Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 59 из 594

І я лічу: адзін Бог ва ўсіх. Як ты… для мяне — Турай, дзядзька Турай… для Маркі ты — бацька… а для жонкі тваёй і сяброў — Гіаў. Змоўч. Сабораў нам тут не разводзь. Дай слухаць.

— Ды чаго ён?!

— Змоўч, кажу, — сказаў каваль. — Цікава. Судзіць чалавек тое, чаго дагэтуль ніхто не асмельваўся судзіць. Кажы далей, што там наконт бязверных?

— Ды што, — сказаў разьбяр. — З'явіліся пісаныя кніжачкі. Шмат. «Княства Белай Русі і Літвы, суджанае праўдай вечнай»*.

* Трохі пазней тая самая падмётная ерэтычная кніга з некаторымі выпраўленнямі была ў Гародні надрукаваная.

— Там што? — прагна глядзеў у ягоныя вочы Вястун.

— Няма багоў, — сказаў Кляонік, — і не трэба тамлення і марэння духа па іх. Няма і не трэба аніякай улады Адамава сына над гэткім жа сынам Адамавым. Няма і не трэба лепшых і горшых у дзяржаве, царкве і касцёле, і ў багацці.

— Як гэта няма? — спытаў Вус.

— Не павінна быць… Не павінна быць розніцы ў законе, розніцы між каралём і народам, між тым, хто царуе, і тым, хто арэ, між плебеем і шляхціцам, а павінна быць усё для ўсіх, агульнае і роўна, і воля павінна быць і на зямлі і на небе, а веруй, як хто хоча.

Лягло маўчанне. Потым Турай уздыхнуў.

— Праўда. Толькі наконт Бога — ілжа.

— Ну, гэта табе сам Бог, калі памрэш, скажа, — усміхнуўся каваль. — Сказана: веруй, як хочаш. Сапраўды, «суджанае вечнай праўдай».

— Праўда… — сказаў Кляонік. — І вось таму і страшна мне.

|< Пред. 57 58 59 60 61 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]