Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 570 из 594

Прымхлівасць чалавечая толькі таго і чакае. Такія чуткі ды легенды пойдуць.

— Лухта. Затое застрашліва. І ці не горш за вогнішча. Тое што, найбольш гадзіна. А тут найменш суткі.

Кардынал маўчаў. І ўрэшце кіўнуў галавою. Адважыўся.

— Мяшчане славутага месца! Войт наш хуткім чынам памрэ. Але якая б вялікая ні была наша журба — упадаць у роспач мы не павінны. Нам належыць перамагчы сваё сэрца і, спадзеючыся на волю Божую, тварыць далей справу ягоную. Царква не лье крыві. Войт не згадзіўся на вогнішча, і мы павінны паважаць яго апошнюю волю. Але, калі не змацаваны пячаткаю ўлады агонь…

Над натоўпам вісела мёртвае маўчанне.

— …хай вісіць гэта адроддзе пекла на хлуслівым сваім крыжы. Не прыбіты, як Збаўца наш, які выкупіў першародны грэх чалавечы (не, мы не будзем ганьбіць падабенствам смерці гэтага махляра вялікую смерць Езуса), а прывязаны, чым падоўжацца пакуты ягоныя ў выкупленне грахоў сваіх.

Ціхі плач узнік сярод лахманоў. Але роў захаплення заглушыў яго, і ніхто не пачуў, як ахнуў, пачуўшы гэта, адзін чалавек.

Чалавек гэты стаяў на кутняй вежы, што навісла над Нёманам. Проста пад ім, пад мурам і стромай, ішоў па Ўзвозе чалавек з крыжам на плячы.

— Дапамог.

На вежы, акрамя чалавека, стаялі яшчэ двое, якія таксама, відаць, здолелі сунуць у лапу кустоду вежы. Трохі наводдаль стаяў маўклівы, як статуя, манах у плашчы з капюшонам.

|< Пред. 568 569 570 571 572 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]