Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 96 из 594



Свінні ён крыкнуўбы «аюц», авечцы «ашкір», але тут, не ведаючы, жывёла гэта ці, можа, сам д'ябал, разгубіўся.

— Апсік! — прагучала з цёмнага кута.

Кот адышоў і завуркатаў. І толькі калі ён трапіў у квадрат святла на падлозе, ганец зразумеў, чаму ён не бачыў яго. Кот быў чорны, як кітайскі атрамант і як сама цемра: вялізны, з ягня, гладкі кацяра.

Вочы трохі прызвычаіліся да цемры. Ганец убачыў невялікі пакой. Падлога была гладка адгабляваная і напалову, дзе бліжэй да ложка, укрытая шкурамі. Ложак таксама быў пад шкурамі, а над ложкам віселі два мячы, абодва двухручныя і даўжынёй амаль з чалавека.

Роўны прызначаўся для дваран, палітычных злачынцаў і ўвогуле дзеля перарывання тых злачынстваў, у якіх суд не знаходзіў элементаў ерасі. Працаваць яму з гэтай прычыны даводзілася рэдка. А хвалісты, які не толькі сек, але яшчэ і рваў мускулы, быў дзеля людзей больш простых і ерэтыкоў. Гэтаму даводзілася б працаваць і працаваць, каб не такая акалічнасць, што простанароддзе ахвотней вешалі, а ерэтыкоў палілі.

Такім чынам зберагалася ўласцівая натуры раўнавага.

На лязе хвалістага мяча было выразана апошняе слова на дарогу: «І nunc…»*, хаця кат лаціны не ведаў.

* «Дык ідзі ж…»

Стаялі яшчэ ў пакоі, у самым цёмным куту, разьблёная шафа, на якой блішчалі вочы другой невядомай істоты, стол і рознакаліберныя крэслы.

|< Пред. 94 95 96 97 98 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]