Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 12 из 28

Антэну радыёпрыёмнiкаперарэзала папалам. Як толькi пачало свiтаць, Джон Грэхем выйшаў з дому. Дзецi паснулi. Праз некалькi хвiлiн Джон вярнуўся i папрасiў мяне выйсцi разам з iм. Трэба было бачыць фасад дома! Невядомы чараўнiк, вiдаць, хацеў падабраць два дамы аднолькавай вышынi, якiя можна было б падзялiць больш-менш аднолькава. I гэта яму ўдалося. Аднак наш цагляны дамок у Нэi быў даволi просты, з высокiмi вокнамi, акружанымi каменнымi карнiзамi, а перад намi ж стаяў чорна-белы катэдж з шырокiмi паўавальнымi вокнамi. Спалучэнне гэтых зусiм непадобных частак нарадзiла дзiўны архiтэктурны ансамбль. "Арлекiн" Пiкасо ў архiтэктуры - дый годзе!

Я папрасiла мiстэра Грэхема, каб ён даў тэлеграму ў Францыю i даведаўся, што сталася з яго жонкай. У адказ пачула, што тэлеграф адчыняецца толькi ў 8 гадзiн. Ён быў такi флегматык i нават у гэтых надзвычайных абставiнах дапусцiць не мог, што можна было б парушыць распарадак i пабудзiць тэлеграфiста. Дарэмна я старалася яго разварушыць, адказ быў адзiн:

- Тэлеграф працуе з 8 гадзiн!

Нарэшце а палове восьмай, калi Джон Грэхем збiраўся iсцi на тэлеграф, мы ўбачылi, што да дома на канi пад'ехаў палiцэйскi. Ён здзiўлена паглядзеў на дом i перадаў нам тэлеграму ад прэфекта парыжскай палiцыi. У тэлеграме было пытанне, цi знаходжуся я па гэтым адрасе, i адначасова паведамлялася, што мiсiс Грэхем - жывая i здаровая - знаходзiцца ў Нэi.

Няма патрэбы далей цытаваць гэты тэкст.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]