Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 13 из 28

Дастаткова адзначыць, што мiсiс Грэхем з такой жа руплiвасцю клапацiлася пра дзяцей мадам Мартэн, як i яна сама - пра дзяцей ангелькi. Абедзьве сям'i былi ў захапленнi ад далiкатнасцi сваiх спадарожнiкаў у гэтых прыгодах i моцна сябравалi мiж сабой да канца дзён сваiх. Яшчэ 10 гадоў назад мадам Мартэн жыла са сваёй сям'ёй у Шамбурсi (Сена i Ўаза).

Рамкi гэтага раздзела не дазваляюць нам спынiцца на аналагiчных прыгодах, якiя здзiўлялi людзей на працягу ўсяго мая 1954 года.

Серыя "рассечаных дамоў" цягнулася яшчэ даўжэй, чым "перамяшчэннi людзей". Больш як 100 сем'яў было абменена. I гэтыя абмены сталi ўлюбёнымi тэмамi для пiсьменнiкаў i кiнематаграфiстаў. Тут было нешта фантастычнае, што кранала пачуццi i вельмi падабалася публiцы. Дарэчы, даволi пацешна было бачыць (i гэта адбылося на самай справе), як каралева прачынаецца ў ложку жандара, а расейская танцоўшчыца ранiцай здагадваецца, што яна ў алькове прэзiдэнта ЗША. Потым прыгоды з абменам рэзка спынiлiся.

Настаў час новых прыгод. Здавалася, што таямнiчыя iстоты, якiя забаўлялiся, парушаючы жыццё людзей, былi капрызныя i iм хутка надакучалi адны i тыя забавы.

ЗНЯВОЛЕННЕ Ў КЛЕТКУ

У пачатку верасня невядомая рука, чыю сiлу цяпер ведае ўся Зямля, замахнулася на самых таленавiтых вучоных нашай планеты. 12 чалавек, амаль усе славутыя фiзiкi i хiмiкi, адначасова былi сабраны з розных краiн i дастаўлены на паляну ў лесе Фантэнбло (непадалёк ад Парыжа). Кампанiя маладых людзей кожную нядзелю прыязджала сюды, каб адпачыць i пагуляць па лясных узгорках. Аднойчы яны ўбачылi, як мiж дрэў i камянёў журботна блукаюць старыя.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]