Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 14 из 28

Заўважыўшы iх збянтэжанасць, хлопцы хацелi iм дапамагчы. Падышоўшы блiжэй, яны здзiўлена спынiлiся: ад старых iх аддзяляла нейкая празрыстая непраходная заслона. Хлопцы думалi абмiнуць перашкоду, абышлi вакол i канчаткова ўпэўнiлiся, што старыя акружаны нябачнай сцяной. Некаторыя з маладых пазналi тут сваiх выкладчыкаў. Клiкалi iх, але нiхто iх не пачуў. Гук, вiдаць, не праходзiў праз гэтую сцяну. Вядомыя прадстаўнiкi навукi апынулiся ў клетцы, нiбы драпежнiкi.

Здавалася, яны даволi хутка змiрылiся са сваiм становiшчам: ляглi на сонейку, дасталi з кiшэняў паперу i пачалi пiсаць нейкiя ўраўненнi, даволi весела абмяркоўваючы iх. Адзiн хлопец пайшоў паведамiць уладам. Апоўднi сабраўся натоўп цiкаўных. Мiж тым вычоныя, вiдаць, пачыналi хвалявацца. Яны падыходзiлi да нябачнай сцяны i, разумеючы, што iх галасоў нiхто не чуе, паказвалi на мiгi, каб iм далi есцi.

У натоўпе было некалькi афiцэраў, i адзiн з iх паабяцаў перадаць ежу гэтым няшчасным з самалёта. Задумка была выдатная. Праз дзве гадзiны пачуўся гул матора. Пралятаючы над гэтай нябачнай клеткай, лётчык спрытна, акурат усярэдзiну, выкiнуў пакеты з правiянтам. На жаль, калi да зямлi заставалася метраў дваццаць, пакеты перасталi падаць i нiбы застылi ўгары. У клетцы быў нябачны дах.

Пад вечар вучоныя мелi выгляд безнадзейных людзей. Яны ўсё паказвалi на мiгi, што хочуць есцi i баяцца начнога холаду. Засмучаныя гледачы нiчога, аднак, не маглi зрабiць.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]