Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
15 из 28
I няўжо давядзецца глядзець на пагiбель гэтых свяцiлаў навукi?
Нiхто не думаў, што могуць быць якiя-небудзь змены да заўтрашняй ранiцы. Аднак ужо на досвiтку, калi добра прыгледзецца, можна было заўважыць, што ў цэнтры клеткi з'явiўся новы дэкор. Пра гэта паклапацiлася нябачная рука. Пакеты, якiя кiнуў лётчык, цяпер вiселi на вяроўках на вышынi пяць метраў. Другi канат вiсеў побач i даходзiў да самай зямлi. Кожны малады чалавек мог бы лёгка залезцi па гэтым канаце i зняць выратавальныя пакеты. Але мала было надзеi, што хто-небудзь з гэтых сямiдзесяцiгадовых людзей адважыцца на такую гiмнастыку. Яны хадзiлi вакол канатаў, нават правяралi iх на трываласць, i ўсё ж рызыкантаў сярод iх не знаходзiлася.
Так прайшоў увесь дзень. Надышла ноч. Цiкаўныя пачалi разыходзiцца. Апоўначы адзiн студэнт вырашыў паспрабаваць, цi на месцы нябачная сцяна. На яго вялiкае здзiўленне, нiякай заслоны ён не адчуў i з радасным крыкам iшоў уперад. Жорсткая сiла, якая два днi насмiхалася з людзей, нарэшце злiтавалася. Вучоных накармiлi, сагрэлi, i нiхто з iх не захварэў.
Вось тыя асноўныя факты, якiя характарызавалi гэты незразумелы перыяд. Сёння, аднак, мы ведаем, што гэта быў перыяд, калi ўранскiя вучоныя праводзiлi свае эксперыменты. А цяпер мы падаём найбольш важныя фрагменты з кнiгi славутага А.Е.-17.
Чытач зразумее, што мы былi вымушаны знаходзiць зямныя эквiваленты ўранскiм словам, пераклад якiх не заўсёды быў лiтаральны. Час уранцы адлiчваюць гадамi, якiя значна даўжэйшыя, чым зямныя. Там, дзе гэта было можна, мы зрабiлi пералiк часу на прывычныя нам зямныя меркi.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|