Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 16 из 28

Акрамя таго, уранцы, гаворачы пра людзей, ужываюць слова, якое прыкладна азначае "бяскрылыя двухногiя". Гэтае занадта складанае слова мы амаль усюды замянiлi на "людзi" або "зямляне". Гэтаксама мы зрабiлi з паняццем "горад", якое ўранцы азначаюць як "чалавечы мурашнiк". Дарэчы, у гэтым, як нам здаецца, яны мелi рацыю. I яшчэ трэба, каб чытач не забываўся, што ўранцы, як i мы, адораны зрокам, аднак гукi iм зусiм невядомыя.

Уранцы "гавораць" мiж сабой пры дапамозе спецыяльнага органа, якi складаецца з мiгатлiвых каляровых лямпаў. Вядома, што ўранцы, не знайшоўшы гэтых апаратаў у людзей, тут жа вырашылi, што мы наогул няздольныя перадаваць свае думкi адзiн аднаму.

Тут мы змяшчаем толькi кароткiя фрагменты кнiгi А.Е.-17 i настойлiва раiм усiм студэнтам прачытаць яе поўнасцю. Ёсць цудоўнае выданне гэтай кнiгi з каментарыем прафесара Пекiнскага ўнiверсiтэта Аг-Чу.

Як ужо, вiдаць, здагадаўся чытач, А.Е.-17 - гэта не ўранскае прозвiшча аўтара, а наменклатурны iндэкс, дадзены прафесарам Аг-Чу.

ЖЫЦЦЁ ЛЮДЗЕЙ ПАВОДЛЕ А.Е.-17

Пры дапамозе звычайнага тэлескопа на паверхнi малых планет, i ў прыватнасцi на Зямлi, можна ўбачыць плямы. Яны настолькi вялiкiя, што нельга дапусцiць, каб гэта былi азёры цi моры. Калi доўгi час назiраць гэтыя плямы, то можна заўважыць, што на працягу некалькiх зямных стагоддзяў яны павялiчваюцца, дасягаюць максiмальных памераў, потым пачынаюць меншаць, а часам нават зусiм знiкаюць. Многiя назiральнiкi лiчылi, што гэта - вынiк захворвання глебы.

|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]